Начальнік калёніі яшчэ не прыняў канчатковага рашэньня
- 25.02.2008, 17:08
Начальнік калёніі Віцьба-3 Віталь Агнісьцікаў сказаў, што яшчэ не прыняў канчатковага рашэньня адносна водпуску Аляксандра Казуліна.
Ён адмовіўся прыняць журналістаў і праваабаронцаў, а ўсе пытаньні наведнікі задавалі яму ў калідоры на хаду, паведамляе “Радыё Свабода”.
Прысутныя пасьпелі даведацца, што А.Казулін адчувае сябе здавальняюча, што да стану здароўя. Начальнік калёніі цьвердзіць, што яшчэ не атрымліваў заявы наконт галадоўкі палітвязьня.
З усімі астатнімі пытаньнямі Віталь Агнісьцікаў сказаў зьвяртацца ў прэсавы цэнтар Міністэрства ўнутраных справаў.
Праваабаронца Леанід Сьвецік папрасіў перадаць палітвязьню друкаваныя матэрыялы пра сытуацыю вакол сям’і Казуліных і спачуваньні, якія выказваюць людзі. В. Агнісьцікаў паабяцаў перадаць іх Казуліну, але невядома ці пройдуць гэтыя матэрыялы цэнзуру.
Кіраўнік прэсавай службы МУС Алег Сьлепчанка сказаў, што яму невядома пра рашэньне адносна водпуску А.Казуліну для пахаваньня жонкі.