Прэс-канферэнцыя з Казуліным адбудзецца сёння ў 12.40
- 28.02.2008, 10:41
Прэс-служба Аляксандра Казуліна распаўсюдзіла паведамленне, што сёння ў 12.40 усё-ткі адбудзецца прэс-канферэнцыя палітвязня.
Адрас: вул. Акадэмічная, 17, офіс 3. Уваход толькі для журналістаў.
Нагадаем, што раней паведамлялася пра адмену прэс-канферэнцыі.