BE RU EN

У касцёлах Вільні прайшлі паніхіды па Ірыне Казулінай

  • 28.02.2008, 12:59

У дзень пахавання Ірыны Казулінай за спачын яе душы маліліся ў касцёлах Вільні.

Памінальную імшу па Ірыне Казулінай адслужыў па-беларуску ксёндз Ян Шуткевіч у касцёле Святога Барталамея. Ушанаваць памяць заўчасна памерлай жонкі палітвязня Аляксандра Казуліна прыйшлі віленскія беларусы розных канфесій, грамадскія дзеячы, студэнты і адміністрацыя Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Людзі запалілі свечкі, усклалі кветкі да партрэта І.Казулінай і памаліліся за спачын яе душы, піша БелаПАН.

Увечары імша прайшла і ў архікафедральным саборы Вільні. Святар Рычардс Давейка падчас службы распавёў парафіянам пра сям'ю Казуліных і нагадаў пра неабходнасць падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, пасля чаго парафіяне памаліліся за спачын душы Ірыны Казулінай, паведамляе «Радыё Свабода».

Апошнія навіны