BE RU EN

Юлія Цімашэнка шпіталяваная

  • 28.02.2008, 13:11

Кіраўніца ўрада Украіны Юлія Цімашэнка дастаўленая ў шпіталь. Прычынай шпіталізацыі паслужыла абвастрэнне грыпу. Паведамляецца, што хвароба ўзмацнілася пасля таго, як яна, быўшы хворай, змушаная была ехаць на перамовы ў Расею.

Памагатая прэм'ер-міністра Украіны Вольга Трагубава заявіла, што ў Цімашэнкі гаймарыт, які ўзнік як ускладненне пасля грыпу, паведамляе Інтэрнэт-рэсурс Карэспандэнт.

"У аўторак увечары яе паклалі на стацыянар у шпіталь. Яна вельмі актыўна лечыцца, але ўскладненне даволі сур'ёзнае. Атрымалася, што яна легкадумна паставілася да свайго здароўя, хварэла ўжо тры тыдні і пры гэтым працавала", – заявіла Трагубава.

Апошнія навіны