BE RU EN

Расея не выдае Сербіі сына і ўдаву дыктатара Мілошавіча

  • 29.02.2008, 9:44

Улады Сербіі патрабуюць выдачы сына і ўдовы былога дыктатара Югаславіі Слободана Мілошавіча, якія атрымалі статус бежанцаў у Расеі.

Запыт аб экстрадыцыі падпісаў міністр юстыцыі Сербіі. Бялград абвінавачвае Марка Мілошавіча і Міру Маркавіч у пазапраўнай прадпрымальніцкай дзейнасці і кантрабандзе.Летась яны былі абвешчаныя ў міжнародны вышук.

Расейскія ўлады ўжо заявілі, што не маюць намеру экстрадаваць сына і ўдаву Слабадана Мілошавіча.

Па словах прэс-сакратара Федэральнай міграцыйнай службы Кастуся Паўтараніна, любая дзяржава можа звярнуцца з просьбай аб экстрадыцыі Міры Маркавіч і Марка Мілошавіча, аднак падстаў выдаваць іх у Расеі няма. "Гэта прадыктаванае міжнароднымі канвенцыямі і пагадненнямі. Мы іх не выдадзім. Яны атрымалі ў Расеі статус бежанцаў", – растлумачыў ён.

Маркавіч і Мілошавіч-малодшы не з'яўляюцца грамадзянамі Расеі і за грамадзянствам Расеі не звярталіся, хоць маюць на гэта "поўнае права", як і права выехаць у любую трэцюю краіну, дадаў прэс-сакратар ФМС.

Сын і ўдава Мілошавіча адпрэчваюць усе абвінавачванні ў свой адрас, аднак вяртацца ў Сербію адмаўляюцца.

Апошнія навіны