Ці прысудзяць фашыста да «хіміі»?
- 29.02.2008, 12:45
У Гомелі на гарачым затрыманы хуліган, які маляваў нацысцкія сімвалы ў грамадскіх месцах.
Тэлеканал ОНТ паведамляе, што ён неаднаразова распісваў свастыкай фасады будынкаў. Маркерам і балончыкам з фарбай былі размаляваныя адзін з Палацаў культуры, шапікі «Белсаюздруку», будынак мясцовага рынку. Затрымаць парушальніка дапамагла выпадковая міначка, якая выклікала нарад міліцыі.
Цяпер следства высвятляе, ці датычны затрыманы да неанацысцкіх груповак і іншых фактаў вандалізму.
Аднак, нават калі высветліцца, што датычны, наўрад ці ён будзе пакараны 2 гадамі «хіміі», як былы палітвязень Артур Фінькевіч за бяскрыўдны надпіс «Мы хочам новага!».