BE RU EN

У калгасах не плоцяць заробак

  • 29.02.2008, 16:01

Прадпрыемствы сельскай гаспадаркі ў лютым выплацілі працаўнікам толькі 44 працэнты заробку. Пра гэта інфармуе сайт Мінсельгаспроду.

З 269 прадпрыемстваў галіны ў адной Менскай вобласці выдалі заробак за студзень, хаця б часткова, толькі 59 прадпрыемстваў.

Паводле лічбаў табліцы «Інфармацыя аб выплаце заробку працаўнікам усіх галін Мінсельгаспроду», пададзенай на сайце, кожнаму з 210 прадпрыемстваў, што маюць пазыкі па заробках, трэба знайсці яшчэ не менш як 70 мільёнаў рублёў, каб выдаць калгаснікам заробленае, паведамляе «Электронный Борисов».

Апошнія навіны