BE RU EN

«ІКЕА» замарозіў беларускі праект

  • 4.02.2008, 9:24

Сусветны лідэр па вытворчасці і продажу мэблі вырашыў прыпыніць сваю актыўнасць на беларускім рынку. Усе планы канцэрна ў Беларусі замарожаныя да 2014 года.

Як распавялі «Белорусскому партизану» ў Швецыі, у кіраўніцтве канцэрна былі занепакоеныя рэзкім пагаршэннем прадпрымальніцкага клімату ў Беларусі за апошнія месяцы. У ІКЕА і так хапала тых, хто крытыкаваў планы адкрыць у Беларусі крамы. Апошняй кропляй сталі выступы ў Менску прадпрымальнікаў з акцыямі пратэсту і жорсткая рэакцыя беларускіх улад на гэтыя выступы. ІКЕА вернецца да беларускага праекту толькі ў 2014 годзе.

ІКЕА планавала адкрыць у Менску краму. Канцэрн наняў на працу людзей, якія павінны былі перавесці ўсю сваю гандлёвую дакументацыю: цэннікі, прэйскуранты, надпісы на этыкетках, – на беларускую мову. Пасля адкрыцця крам у Казахстане і Украіне, наступным праектам ІКЕА павінна была стаць крама ў Беларусі.

Рашэнне шведскага канцэрна, безумоўна, адаб'ецца і на планах іншых сусветных гігантаў, якія мелі намер альбо не выключалі магчымасці інвеставання сваіх капіталаў у беларускую эканоміку.

Апошнія навіны