BE RU EN

Вацлаў Гавал выпісаны з шпіталя

  • 4.02.2008, 11:14

Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавал напярэдадні выпісаны з шпіталя. Аднак яму неабходны яшчэ тыдзень дома на папраўку.

71-гадовы праваабаронца і драматург быў шпіталяваны ў ноч на 20 студзеня з абвастрэннем сардэчнай арытміі пасля таго, як з прычыны дрэннага самаадчування не здолеў узяць удзелу ў запісы тэлевізійнай праграмы.

Адна з прычын праблем Вацлава Гавала з здароўем – пяцігадовае знаходжанне ў турме за антыкамуністычную дзейнасць. У снежні 1996 года праз анкалагічнае захворвання ў Гавала была выдаленая частка правага лёгкага.

Раней экс-прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавал неаднаразова заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітвязняў і пачаць дэмакратычныя рэформы ў краіне, а таксама звяртаўся да кіраўнікоў дзяржаў Еўразвяза з прапановай спрасціць візавы рэжым для радавых беларусаў.

Вацлаў Гавал быў абраны прэзідэнтам Чэхаславакіі ў 1989 годзе, а ў 1993 годзе стаў прэзідэнтам Чэхіі. У 2003 годзе Гавал сышоў у адстаўку, і з тых часоў займаецца драматургіяй і грамадскай дзейнасцю.

Апошнія навіны