Выхавацелі гатовыя страйкаваць
- 5.02.2008, 8:46
Раней паведамлялася, што ўрад нарэшце вырашыў, колькі павінны адпачываць педагагічныя працаўнікі ў Беларусі. Настаўнікам пакінулі іх 56-дзённыя водпускі. А вось выхавальнікі дзіцячых садкоў пазбавіліся амаль траціны водпуску.
– Наш садок гатовы да страйку! – тэлефанавалі ўчора ў рэдакцыю «КП в Беларуси» супрацоўнікі дашкольных устаноў з розных гарадоў краіны. – У садах і так ніхто працаваць не хоча… У мяне вышэйшая адукацыя, 20 гадоў педстажу, першая катэгорыя, а зарплата ўсяго 450 тысяч. Дзяўчаты, якія прыходзяць пасля педагагічнага каледжа, 300 тысяч атрымліваюць. А тут яшчэ 12 дзён водпуску зрэзалі! У жабрака торбу забіраюць…
У Польшчы ці Літве настаўнікі выходзяць на вуліцу, каб ім заробкі павялічылі. А у нас не толькі не паднімаюць зарплату, а яшчэ і скарачаюць. За нашы адпускныя і так нікуды не з'ездзіш, нават у беларускі санаторый. Няўжо ў службоўцаў, якія гэтае рашэнне прымалі, няма ні дзяцей, ні ўнукаў? Калі ў садах няма каму будзе працаваць, дзе будуць гэтыя дзеці?