BE RU EN

Міліцыя – грамадзянам: Не хочаце жыць у нашым здаровым грамадстве – не перашкаджайце іншым!

  • 7.02.2008, 10:18

У Гродзенскай вобласці днямі ў аварыі загінулі міліцыянер і яго сямігадовая дачка. А ў Крычаве працягваецца расследванне аўтааварыі, дзе загінулі два міліцыянеры і адзін цывільны.

Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў ужо заявіў у Магілёве, што віноўнікам гібелі супрацоўніка міліцыі і яго дачкі стаў іншы чалавек, які парушыў правілы дарожнага руху, пішаBulletinonline

Кіраўнік МУС сказаў, што гэта ДТЗ з’яўляецца прыкладам, калі з-за грубага парушэння правілаў з боку аднаго кіроўцы ў большай ступені церпіць не сам парушальнік, а іншыя ўдзельнікі дарожнага руху. Таму міліцыя і звяртаецца да грамадзян: "Калі не хочаце жыць у нашым здаровым грамадстве – не перашкаджайце іншым!"

Між тым, працягваецца расследванне аварыі, якая ў студзені шакавала ўвесь Крычаў. Спецыялісты сцвярджаюць, што дасюль не могуць аднавіць дакладную карціну здарэння.

Паводле папярэдніх даных, аварыя адбылася ў выніку выезду на сустрэчную паласу аўтамабіля з міліцыянерамі. Расследванне яшчэ не завершана, аднак вядома, што ўсе ўдзельнікі аварыі перавысілі дазволеную хуткасць.

У Магілёве з удзелам міністра Уладзіміра Навумава адбылася нарада па стану аварыйнасці на дарогах вобласці і мерах па забеспячэнню бяспекі руху. Летась у аўтааварыях у рэгіёне загінулі 154 чалавекі, з іх – 15 дзяцей. Гэта нават болей, чым колькасць ахвяраў забойстваў (151).

Апошнія навіны