Жыхар Магілёва памёр ад голаду
- 10.03.2008, 11:59
Калі гэтага пакутніка прывезлі ў Магілёўскі гарадскі шпіталь, ён выглядаў, як нябожчык. З жоўтым завастрыўшымся тварам. Але вочы яшчэ адкрываліся.
Бывае ж такое ў XXI стагоддзі! Ды не дзе-небудзь у адсталай афрыканскай краіне, а ў абласным беларускім горадзе Магілёве. «Хуткая» забрала няшчаснага з аднаго абсалютна ўбогага жылля ў прыватным сектары па вуліцы Калужскай. Лекары канстатавалі крайнюю ступень знясілення. Пацыент гадоў сарака прызнаўся, што нічога не еў тры дні, ды і да гэтага сілкаваўся больш як бедна, пішуць «Экспресс-новости».
Вывесці небараку з цяжкага стану лекарам так і не атрымалася. Ён памёр у шпіталі праз некалькі гадзін пасля таго, як туды паступіў.