BE RU EN

Беларуская моладзь выбірае Еўропу

  • 10.03.2008, 12:55

На працягу двух месяцаў актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" праводзілі чарговае апытанне сярод мінскай моладзі. У людзей пыталіся, ці жадаюць яны, каб Беларусь далучылася да Еўрапейскага Звязу.

Апытанне праводзілась у школах і ВНУ, а таксама на вуліцах гораду. Удзел у ім прынялі 2136 чалавек. 74% маладых людзей станоўча адказалі на пытанне аб далучэнні Беларусі да Еўразвяза.

Многія маладыя людзі падчас правядзення апытання далучаліся да дзейнасці грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.

Апошнія навіны