BE RU EN

Лукашэнка збіраецца на Алімпіяду ў Пекін

  • 11.03.2008, 8:31

Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне паехаць у Пекін на Алімпійскія гульні. На дадзены момант Нацыянальны Алімпійскі камітэт рыхтуе яго візіт у Кітай.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў першы віцэ-прэзідэнт НАК Генадзь Аляксеенка:

“Мы рыхтуем такую паездку, але гэта будзе залежаць ад яго графіка, магчымасці, сітуацыі і гэтак далей. Але ўсё неабходнае для паездкі прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага камітэта мы маем на ўвазе і рыхтуем. Такое жаданне ў прэзідэнта ёсць”.

Апошнія навіны