Салдацкую электронную пошту возьмуць пад кантроль
- 11.03.2008, 9:15
Пра гэта стала вядома падчас знаёмства журналістаў з жыццём 6-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая знаходзіцца ў Гародні ў раёне Фолюша.
У кожнай жаўнерні частцы маюцца тэлевізары з DVD-прайгравальнікамі, лічбавыя апараты, а ў бібліятэцы, паводле распараджэння камандавання, абсталююцца кампутарныя месцы з выхадам у інтэрнэт. Салдаты змогуць паслаць дамоў ліст як звычайнай поштай, так і электроннай. Праўда, як распавялі ваенныя, уся інфармацыя, якая высылаецца такім чынам, будзе правярацца. Застаецца пад забаронай і карыстанне сотавымі тэлефонамі, паведамляе «Экспресс-новости».