У Літве святкуюць Дзень аднаўлення незалежнасці
- 11.03.2008, 10:23
У Літве ў аўторак адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень аднаўлення незалежнасці.
Гэтае свята адзначаецца ў сувязі з тым, што васемнаццаць гадоў таму – 11 сакавіка 1990 года – новаабраны Вярхоўны Савет Літвы, у якім тады большасць атрымалі прадстаўнікі грамадскага руху Sajudis ("Саюдзіс"), прыняў Акт аб аднаўленні незалежнай Літоўскай дзяржавы.
З нагоды свята адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне сейма, на плошчы Незалежнасці перад парламентам адбудзецца цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга. Пасля пройдзе ўрачыстае набажэнства ў Віленскім архікатэдральным саборы, запланаваны шэраг святочных канцэртаў, выстаў і іншых мерапрыемстваў.