Бел-чырвона-белы сьцяг узьняўся ў менскім мэтро (фота)
- 12.03.2008, 11:10
Акцыю да Дня Волі зладзілі актывісты «Маладога Фронту»: нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на блакітных балёніках узьняўся пад самую столь менскага мэтро.
Акцыя адбывалася ўчора а 6 гадзіне вечара на станцыі мэтро “Плошча Перамогі” і выклікала вялікае зьдзіўленьне людзей. Уражаныя мінчукі, асабліва моладзь, задаволена фатаграфавалі ўзьляцелы нацыянальны сьцяг, які правісеў больш за тры гадзіны.


