BE RU EN

Міклашэвіч: «Мы не маем права проста назіраць за тым, як парушаецца Канстытуцыя»

  • 12.03.2008, 16:21

Старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Пётр Міклашэвіч лічыць неабходным надзяліць суд правам ініцыяваць перад прэзідэнтам краіны пытанне аб адхіленні ад пасад службоўцаў за парушэнне імі норм Канстытуцыі.

"Так, такія думкі ў нас ёсць. Мы хочам, каб КС не проста канстатаваў парушэнне нормаў Канстытуцыі. Калі вызначанае, што пэўная асоба не выконвае нормы Канстытуцыі, то мы павінны ставіць перад прэзідэнтам і іншымі дзяржорганамі пытанне аб адхіленні іх ад занятых пасад", – заявіў П.Міклашэвіч, адказваючы на прэс-канферэнцыі на пытанне "Інтэрфакса".

"Мы не маем права проста назіраць за тым, як парушаецца Канстытуцыя", – падкрэсліў кіраўнік КС.

Тым не менш, Міклашэвіч паведаміў, што Канстытуцыйны суд не лічыць неабходным здзяйсняць канстытуцыйны кантроль за ходам парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

"Я не бачу неабходнасці браць Канстытуцыйнаму суду дадатковыя паўнамоцтвы па ажыццяўленні кантролю за правядзеннем выбараў", – адзначыў кіраўнік КС.

Пры гэтым ён паведаміў, што "ў шэрагу краін у канстытуцыйных судоў такія паўнамоцтвы ёсць". "У нас такі кантроль здзяйсняе сістэма агульных судоў. І як паказала практыка, такая сістэма працуе эфектыўна", – заявіў П.Міклашэвіч.

Апошнія навіны