BE RU EN

Гульня на нервах

  • 12.03.2008, 17:04

Падазраваны па крымінальнай справе арганізацыі "Малады фронт" гомельскі актывіст Андрэй Цянюта 12 сакавіка накіраваў скаргу старшыні КДБ Юрыю Жадобіну.

Актывіст скардзіцца на дзеянні следчага ўпраўлення камітэта дзяржбяспекі па Гомельскай вобласці Дзмітрыя Седлярава.

Андрэй Цянюта просіць адмяніць пастановы Д.Седлярава аб прыпыненні папярэдняга следства па крымінальнай справе і прыняць адно з двух рашэнняў – або спыніць крымінальны пераслед, або прад'явіць абвінавачанне.

Матывы сваёй скаргі А.Цянюта растлумачыў тым, што следства ў яго дачыненні ідзе з 26 верасня 2007 года, але дагэтуль абвінавачанне не прад'яўленае. За час амаль паўгадавога следства актывіст быў дапытаны толькі чатыры разы. Папярэдняе следства двойчы прыпынялася "за немагчымасцю ўсталяваць і дапытаць асоб, датычных да незарэгістраванай арганізацыі".

"Я знаходжуся ў падвешаным стане, што не можа не адбівацца адмоўна на маім здароўі і маёй вучобе. Калі ў следчага няма дастатковых падстаў для прад'яўлення мне абвінавачанняў, то вытворчасць па крымінальнай справе варта спыніць. Калі ў следчага ёсць падставы прад'явіць мне абвінавачанні, то хай ён іх прад'явіць, а не займаецца цяганінай", – падкрэсліў у інтэрв'ю БелаПАН А.Цянюта.

Апошнія навіны