Ад удзельнікаў акцыі прадпрымальникаў парабуюць 125 мільёнаў рублёў
- 13.03.2008, 10:09
Актывіста «Маладога Фронту» Ўладзімера Сяргеева, абвінавачанага ў арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў, запрасілі прыйсьці 14 сакавіка ў сьледчы адзьдзел Менгарвыканкаму для азнаямленьня з матэрыяламі крымінальнай справы.
Нагадаем, 14 актыўным удзельнікам мітынгу прадпрымальнікаў афіцыйна прад’яўлены абвінавачваньні. Сябар моладзевай арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Міхаіл Пашкевіч пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы яшчэ ўчора. Па словах Пашкевіча, крымінальная справа складаецца з трох тамоў.
Па матэрыялах справы, акрамя арганізацыі масавых беспарадкаў, маладзёнаў абвінавачваюць і ў парушэньні працы прадпрыемстваў і устаноў і прад’яўляюць пазоў агулам на 124, 7 млн. руб. Адкуль раптам узьнікла такое абвінавачаньне і такая вялізная сума пазову, нікому з тых, хто праходзіць па справе, невядома.