BE RU EN

Вандалы зламалі 34 крыжы ў Курапатах

  • 13.03.2008, 10:53

Пра інцыдэнт паведаміў актывіст Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Валер Буйвал.

- Гэта заўважылі ўчора нашы актывісты, калі праязджалі побач па кальцавой дарозе і звярнулі ўвагу на прысутнасць у лясным масіве некалькіх міліцэйскіх машын.

Як паведаміў “Радыё Рацыя” Валер Буйвал, чарговы акт вандалізму ў нацыянальным некропалі звязаны выключна з набліжэннем 25 сакавіка.

- Кожны год напярэдадні гэтай даты у Курапатах адбываюцца такія акты вандалізму, адметна, праўда, тое, што ніводзін з вінаватых за ўсю гісторыю існавання Курапатаў знойдзены так і не быў.

Апошнія навіны