Пастара з сям’ёй выкідаюць на вуліцу
- 13.03.2008, 16:01
Пастар царквы “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка атрымаў сёньня прадпісаньне з адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску. Пастару, які жыве са сваёй сям’ёй на вуліцы Рэпіна ў прыватным доме, прапанавалі яго разбурыць.
Чыноўнікі паведамілі, што дом быў пабудаваны без адпаведнага дазволу, паведамляе “Радыё Свабода”.
Вячаслаў Ганчарэнка жыве там са сваёй жонкай і трыма дзяцьмі. Раней туды наведваліся розныя правяральнікі, каб пераканацца, што ў доме няма офісу пратэстантаў.
Нагадаем, што царква “Новая жыццё” цягам доўгага часу змагалася за будынак свайго храма, якое ўлады таксама хацелі разбурыц. На іх думкі, царква месціцца ў будынку, які не адпавядае правілам пажарнай бяспекі. Вернікі галадалі амаль тры тыдні, не выходзячы з будынку царквы.