АГП зьбіраецца праводзіць зьезд на Кастрычніцкай плошчы
- 13.03.2008, 16:06
Аб’яднаная грамадзянская партыя можа правесьці з’езд на Кастрычніцкай плошчы Менску.
“Мы атрымалі ўжо больш за 10 адмоўных адказаў ад розных установаў Менску, куды мы зьвярталіся з просьбаю аб арэндзе залі”, - паведаміў “Радыё Свабода” старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
«Нам застаецца толькі зьвярнуцца непасрэдна да Аляксандра Лукашэнкі,-- гаворыць Анатоль Лябедзька. – Калі і тут нічога не атрымаецца, дык нам прыйдзецца правесьці свой зьезд на Кастрычніцкай плошчы”.
З’езд АГП мае адбыцца 20 красавіка.