BE RU EN

Мілінкевіч прымае ўдзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў у Бруселі

  • 13.03.2008, 17:43

13 сакавіка лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч на запрашэнне Еўрапейскай Народнай Партыі прымае ўдзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў у Брусэлі.

Сярод удзельнікаў сустрэчы Нікаля Сарказі, Ангела Меркель, Дональд Туск, Сільвіо Берлусконі, Міхаіл Саакашвілі, Віктар Юшчанка, Юлія Цімашэнка, Ваіслаў Каштуніца, а таксама прэзідэнт Еўракамісіі Жозэ Мануэль Бароза, прэм’ер-міністр Славеніі Янэз Яншаі прэзідэнт Еўрапарламента Ганс-Герт Пётэрынг.

Размова будзе прысвечана праблемам энергабяспекі, дыверсіфікацыі энергетычных крыніцаў, экалогіі і зменам у клімаце, а таксама бягучай палітычнай сітуацыі ў Еўропе.

Апошнія навіны