Ірыну Казуліну намінавалі на прэмію Робэрта Кэнэдзі
- 13.03.2008, 18:12
Беларускія праваабаронцы выступілі з ініцыятывай намінаваць Ірыну Казуліну на прэмію Робэрта Кэнэдзі. Гэтай прэміяй фонд імя Робэрта Кэнэдзі ўшаноўвае праваабаронцаў, якія зрабілі значны ўнёсак у барацьбу за права чалавека.
Прэмія ўручаецца штогод. Летась ёю ўшанавалі актывіста з суданскай правінцыі Дарфур Махамада Ахмада Абдалаха. Раней прэмію атрымоўвалі грамадзкія дзеячы з Гаіці, Бразыліі, ЗША, Польшчы ды іншых краін.
“Ірына Казуліна ахвяравала сваім жыцьцём дзеля дэмакратыі і вартая гэтай адзнакі”, — паведаміла “Радыё Свабода” праваабаронца Людміла Гразнова. Паводле яе словаў, ініцыятыву падтрымалі таксама праваабаронцы Раіса Міхайлоўская, Эніра Браніцкая, Алег Волчак, Юры Чавусаў, Гары Паганяйла, Алена Танкачова, Ігар Рынкевіч.