Родныя палітвязьняў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менска
- 16.03.2008, 18:57
Сёньня ўвечары на Кастрычніцкай плошчы каля 20 чалавек правялі пікет у падтрымку палітвязьняў.
Сярод пікетоўцаў былі прыхільнікі Аляксандра Казуліна, а таксама актывісты арганізацый “Моладзь БНФ” і “Ініцыятыва”, сябрам якой зьяўляецца Андрэй Кім.
У пікеце таксама былі дачка Казуліна Вольга, маці Андрэя Кіма і браты Сяргей і Аляксандар Скрабцы. Людзі трымалі ў руках партрэты Казуліна і Кіма. Акцыя доўжылася некалькі хвілінаў, потым ўдзельнікі разышліся, паведаміла “Радыё Свабода”.