Феерверк у Дзень беларускай салідарнасці (відэа)
- 17.03.2008, 13:09
Феерверкам у гонар беларускіх вязняў сумлення завяршыўся дзень салідарнасці 16 сакавіка. Ён грымнуў прыкладна ў 22.30 ля сцен следчага ізалятара №1 у Менску на вуліцы Валадарскага. 16 залпаў салюту асвятлілі начное неба над замкам, ператвораным у СІЗА.
Менавіта ў гэтым месцы чакаюць суду моладзевы актывіст Андрэй Кім і прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч.