BE RU EN

За шпацыр голым па Менску – псіхлячэбніца і крымінальная справа (відэа)

  • 17.03.2008, 13:05

Мянчука, які голым грэўся каля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Менску, адправілі ў Рэспубліканскі клінічны псіхіятрычны шпіталь (пасёлак Навінкі).

Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" начальнік папярэдняга расследавання Партызанскага РУУС Менска Юры Кухар.

"Затрыманы змешчаны ў псіхіятрычны шпіталь для псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы", – паведаміў Ю.Кухар

Ён таксама паінфармаваў, што "следства мае намер узбудзіць у дачыненні затрыманага яшчэ дзве крымінальныя справы – па ч. 2 арт. 346 "Здзек над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі" і ч. 2 арт. 363 "Супраціў працаўніку міліцыі або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак" Крымінальнага кодэкса Беларусі". Ю.Кухар удакладніў, што пры затрыманні голы грамадзянін аказаў супраціў супрацоўнікам міліцыі, а таксама сарваў у аднаго з іх фуражку, у іншага – бэйдж, які кінуў у Вечны агонь.

Ю.Кухар удакладніў, што "псіхолага-псіхіятрычная экспертыза будзе праводзіцца каля 30 сутак".

Як раней паведамляў "Інтэрфакс" са спасылкай на Ю.Кухара, на мінулым тыдні ў Менску каля Вечнага агню на плошчы Перамогі быў затрыманы голы 19-гадовы навучэнец аднаго з менскіх ПТВ. У дачыненні яго была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі, да яго была ўжытая мера спынення ў выглядзе арышту.

Голага юнака ўвечары каля Вечнага агню заўважыў мужчына і падыйшоў пацікавіцца, чаму ён у такім выглядзе знаходзіцца каля помніка. Юнак паспрабаваў пхнуць мужчыну. Яшчэ два пільныя грамадзяніны спусціліся ў метро і выклікалі міліцыю.

Апошнія навіны