BE RU EN

БАЖ накіраваў запыт у Мінінфармацыі наконт закона аб Інтэрнэт-СМІ

  • 18.03.2008, 11:47

Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала афіцыйныя запыты ў Міністэрства інфармацыі і Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці, у якіх просіць прадаставіць тэкст праекту ўказа аб рэгуляванні дзейнасці Інтэрнэт-СМІ.

Юрысты БАЖ выказалі гатовасць прыняць удзел у падрыхтоўцы і ўдасканаленні гэтага заканадаўчага акту, датычнага дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі ў сеціве Інтэрнэт.

Днямі міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч паведаміў у інтэрв’ю дзяржаўнаму інфармаагенцтву БелТА, што праект такога дакумента ўжо падрыхтаваны спецыяльна створанай для гэтага міжведамаснай рэспубліканскай рабочай групай. Паводле міністра, рэдакцыя ўказа накіравана «ва ўсе зацікаўленыя ведамствы».

Апошнія навіны