BE RU EN

Кіраўнік Еўрапарламента заклікаў палітыкаў байкатаваць Алімпіяду ў Пекіне

  • 18.03.2008, 13:07

Старшыня Еўрапарламента Ханс-Герт Потэрынг заклікаў палітыкаў разгледзіць магчымасць байкоту Алімпіяды-2008 у Пекіне ў знак пратэсту супраць гвалтоўных дзеянняў кітайскіх улад у Тыбеце.

Як перадае РІА «Новости», ён даў зразумець, што мае на ўвазе не шырокі байкот (адмову накіраваць нацыянальныя зборныя), а байкот палітыкамі цырымоніі адкрыцця.

Нагадаем, што ў Тыбеце праходзяць акцыі пратэсту, прымеркаваныя да чарговай гадавіны паўстання 1959 года супраць кітайскага кіравання ў Тыбеце. Духоўны лідэр тыбецкіх будыстаў Далай-Лама заявіў, што ў выніку сутыкнення з паліцыяй загінулі не менш за 80 мірных жыхароў.

Апошнія навіны