BE RU EN

Затрымалі наклады газэтаў «Народная воля» і «Товарищ»

  • 19.03.2008, 13:21

Па дарозе з тыпаграфіі з Смаленску былі затрыманыя наклады незалежных газэтаў “Народная воля” і “Товарищ”.

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Товарищ” Зьміцер Яненка распавёў «Радыё Свабода»:

“Як звычайна, у сераду мы везьлі адной машынай чарговыя нумары дзьвюх газэтаў – нашай і “Народнай волі” са Смаленску, дзе іх друкуюць у тыпаграфіі. Як толькі машына ўехала на беларускую тэрыторыю, яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Пасьля 40-хвіліннай праверкі дакумэнтаў кіроўцу машыны загадалі ехаць у Дубровенскі РАУС”.

Зьміцер Яненка таксама паведаміў, што пакуль ніякіх канкрэтных прычынаў затрыманьня міліцыянты не называюць. Ён лічыць, што затрыманьне зьвязанае з акцыямі, прысьвечанымі сьвяту 25-га сакавіка.

Апошнія навіны