BE RU EN

Беражкоў просіць не ўцягваць «Прессбол» у палітыку

  • 19.03.2008, 15:08

У сувязі з распаўсюджанымі паведамленнямі пра тое, што лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч падпісаўся на газету «Прессбол» і такім чынам выказаў салідарнасць з выданнем, галоўны рэдактар газеты «Прессбола» Уладзімір Беражкоў выступіў з каментарам.

«Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч! Мне як рэдактару заўсёды прыемна, калі ў газеты з'яўляюцца новыя чытачы. Разам з тым хацеў бы звярнуцца да вас як да палітыка з настойлівай просьбай ні ўскосна, ні тым больш наўпрост не выкарыстоўваць пытанне пазбаўлення нашай газеты акрэдытацыі ў якасці аргументу пры дасягненні палітычных мэт. Лічу, што гэтая сітуацыя павінна вырашыцца ўнутры нашай, спартовай, сем'і – гэта пытанне крытыкі, а не палітыкі ўлады», – адзначыў Уладзімір Беражкоў.

Нагадаем, што рашэннем выканкама Нацыянальнага Алімпійскага камітэта «Прессбол» пазбаўлены акрэдытацыі ў Пекіне-2008

Апошнія навіны