Міністр фінансаў у цяжкім стане
- 20.03.2008, 10:23
Міністр фінансаў Мікалай Корбут знаходзіцца ў рэанімацыі лечкамісіі (Рэспубліканскі шпіталь кіравання справамі прэзідэнта), яго стан ацэньваецца як цяжкі, паведамляе сёння «Народная воля».
У Міністэрстве фінансаў, аднак, адмаўляюцца каментаваць стан здароўя свайго шэфа, толькі пацвярджаюць, што ён знаходзіцца на бальнічным.
Паводле некаторай інфармацыі, Мікалай Корбут некалькі дзён не прыходзіць у прытомнасць.
Лекары ад каментараў адмаўляюцца.