BE RU EN

Да эстафэтнай галадоўкі далучаюцца прадпрымальнікі

  • 20.03.2008, 12:52

Пра намер далучыцца да эстафэтнай галадоўкі за вызваленьне Аляксандра Казуліна сёньня заявілі лідэры прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў з Барысава, Анатоль Зьмітровіч з Салігорску і Алесь Макаеў зь Менску.

Яны пачнуць галадаваць ад 21 сакавіка. Разам зь імі пачне галадоўку актывіст БСДП(Грамада) Алесь Стральцоў. З 24 сакавіка ў галадоўку ўключыцца былая дэпутатка Людміла Гразнова, паведамляе “Радыё Свабода”.

Нагадаем, у галадоўцы пратэсту за вызваленьне Аляксандра Казуліна галадуюць браты Сяргей і Аляксандар Скрабцы, Алег Алкаеў, актывісты Сяргей Галаганюк і Тацяна Ваніна, і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч.

Апошнія навіны