BE RU EN

Правакацыя людзей «у цывільным»

  • 21.03.2008, 9:02

На гомельскага актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Андрэя Цянюту складзены пратакол за дробнае хуліганства.

А.Цянюта быў затрыманы 20 сакавіка прыкладна ў 19.50 каля ўласнага дому. Па тэлефоне ён паведаміў БелаПАН, што да яго падышлі трое невядомых у цывільным, адзін з якіх раптам сагнуўся і стаў крычаць, што актывіст яго збіў.

Пасля супрацоўнікі міліцыі даставілі А.Цянюту ў АУС Чыгуначнага раёна. Па словах актывіста, на яго складзены пратакол па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Бацькам і сябрам А.Цянюты, якія прыйшлі ў РАУС, супрацоўнікі міліцыі не паведамляюць ніякай інфармацыі, сцвярджаючы, што ў аддзяленні такога грамадзяніна няма. У тэлефонным інтэрв'ю БелаПАН А.Цянюта выказаў здагадку, што яго, хутчэй за ўсё, даставяць у ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны