Крыніца ва ўрадзе РФ: Расея не збіраецца плаціць лішнія грошы
- 21.03.2008, 10:22
Расейскі бок трывожаць некаторыя сюжэты, якія з'яўляюцца апошнім часам у супрацоўніцтве з Беларуссю ў энергетычнай сферы, паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца ва ўрадзе РФ.
Прэм'ер-міністр РФ Віктар Зубкоў у пятніцу наведае з працоўным візітам Беларусь. У Менску запланаваная сустрэча Зубкова з Аляксандрам Лукашэнкам, расейска-беларускія перамовы, а таксама першае ў гэтым годзе пасяджэнне Саўміна “саюзнай дзяржавы”.
Па словах крыніцы, расейская дэлегацыя зверне ўвагу беларускіх калегаў на неабходнасць строгага выканання дасягнутых летась дамоўленасцяў у энергетычнай сферы. "Для нас важна падчас гутарак адзначыць, што мы летась сур'ёзна прасунуліся ў дасягненні шэрагу дамоўленасцяў і павінны іх строга прытрымлівацца", – падкрэсліла крыніца.
Ён адзначыў, што расейскі бок выконвае ўсе дамоўленасці, у прыватнасці "Газпром" выконвае дамоўленасці па пастаўках газу і па перадачы сродкаў у аплату акцый сумеснага прадпрыемства "Белтрансгаз".
"Мы зацікаўленыя ў тым, каб беларускі бок таксама прытрымліваўся ўсіх дасягнутых дамоўленасцяў", – падкрэсліла крыніца.
Яна адзначыла, што расейскі бок трывожаць некаторыя сюжэты, якія з'яўляюцца апошнім часам у супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы. "Гэтыя сюжэты пакуль не носяць алармісцкага характару, але яны нас турбуюць", – сказаў ён.
Крыніца паведаміла, што расейскі бок лічыць некарэктнымі і супярэчлівымі дамоўленасці аб стварэнні сумеснага прадпрыемства "Белтрансгаз" увядзенне беларускім бокам непадатковых адлічэнняў у інавацыйны фонд міністэрства энергетыкі Беларусі.
Акрамя таго, расейскі бок лічыць некарэктным уведзеныя беларускім бокам таксама абавязковыя непадатковыя адлічэнні з прадпрыемства "Мазырскі НПЗ" у мэтавы фонд Беларусі.
Па словах суразмоўцы агенцтва, у прыватнасці, "Белтрансгаз" павінен пералічыць непадатковых выплат у памеры $70 млн у год, а "Мазырскі НПЗ", адным з акцыянераў якога з'яўляецца расейская "Славнефть" – блізу $100 млн у год.
"Мы лічым, што да расейскіх інвестараў не павінны ўжывацца непадатковыя адлічэнні", – падкрэсліла крыніца.