BE RU EN

Уступленне Украіны ў Еўразвяз і НАТА – пытанне часу

  • 21.03.2008, 12:42

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавой перакананы ў неабходнасці ўступлення Украіны ў НАТА.

"Супрацоўніцтва Украіны з НАТА ідзе і ўваходжанне ў альянс гэта пытанне часу, а не выбару", – заявіў І. Ліхавой на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён адзначыў, што Беларусь і Расея таксама супрацоўнічаюць з НАТА, гэта агульная тэндэнцыя. У той самы час амбасадар зазначыў, што сённяшняя "расейская рэакцыя на грузінскае пытанне гаворыць пра тое, што наша імкненне ў НАТА – гэта не пусты гук". Па словах амбасадара, Украіна ўсвядоміць, што ўступленне ў НАТА – гэта пытанне працяглага часу. "Мы ўсвядомім, што гэтага не адбудзецца, прынамсі, у самыя блізкія пяць гадоў", – удакладніў І.Ліхавой. Ён таксама зазначыў, што ўступленне ў НАТА не будзе азначаць размяшчэння сілаў і ўзбраенняў альянсу на тэрыторыі краіны.

"Сёння ва Украіне няма натаўскіх танкаў, ёсць танкі польскія, французскія, але гэта не танкі НАТА", – сказаў І.Ліхавой.

Амбасадар дадаў, што Украіна ўвайшла ў СГА і рухаецца па дарозе ў Еўразвяз. "Гэтая наша стратэгія абумоўленая тым, што там вышэйшыя стандарты, вышэйшы ўзровень маркетынгу і бізнэсу", – зазначыў І.Ліхавой.

Апошнія навіны