BE RU EN

Палітычная маніфэстацыя ў Нью-Ёрку на ўгодкі БНР

  • 21.03.2008, 12:44

У суботу, 22 сакавіка, перад будынкам штаб-кватэры Аб’яднаных Нацыяў на Мангэтане ў Нью-Ёрку пройдзе мітынг, прысьвечаны 90-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (Акту 25 Сакавіка 1918 году).

Мітынг ладзіцца Нью-Ёрскім аддзелам БАЗА. Пачатак мітынгу — а 11-й раніцы, на Першай Авэню пры 43-й вуліцы, піша "Наша ніва".

Пасьля мітынг плянуецца прадоўжыць перад Місіяй РБ пры ААН.

Апошнія навіны