BE RU EN

Затрыманы лідэр «Пагоні», мастак Алесь Марачкін

  • 25.03.2008, 8:20

Мастак, сябра Сойму Партыі БНФ і кіраўнік творчай суполкі "Пагоня" Аляксей Марачкін знаходзіцца ў прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Пра гэта паведаміў ягоны сын Ігар.

"Сем супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу ўварваліся ў майстэрню, дзе знаходзіўся бацька, - распавёў Ігар Марачкін прэс-службе Партыі БНФ. - Яны правялі вобшук, канфіскавалі каля 40 расьцяжак і транспарантаў, якія былі зробленыя ў майстэрні да заўтрашняй вулічнай акцыі. Падчас вобшуку міліцыянты пабілі некаторыя прадметы керамікі, якія стаялі на паліцах. Знайшлі вядомую працу "Лялькі" і таксама забралі. Не кранулі толькі партрэты з грамадзкімі дзеячамі і геральдычныя выявы".

Міліцыянты забралі Аляксея Марачкіна з кватэры-майстэрні і паведамілі суседцы, што вязуць мастака ў РУУС Цэнтральнага раёну.

"Я адразу ж паехаў у РУУС, аднак бацькі там няма, - кажа Ігар Марачкін, - пасьля доўгай гутаркі ўдалося высьветліць, што з кватэры яго павезьлі проста на Акрэсьціна".

Апошнія навіны