Сёньня Дзень Волі: Збор на плошчы Якуба Коласа
- 25.03.2008, 8:53
Усе палітычныя лідэры, якія заявілі пра сваю падтрымку Дня Волі, сёньня зьбіраюцца а 18:00 гадзіне прыйсьці на плошчу Якуба Коласа.
Палітыкі просяць прыходзіць з кветкамі, якія пасьля будуць ускладаць да помнікаў беларускіх паэтаў.
Далейшы маршрут будзе вызначацца на месцы. Нагадаем, што Менгарвыканкам даў дазвол толькі на збор ля Акадэміі навук, а таксама шэсьце да плошчы Бангалор.
Заяўнікі прасілі наступны маршрут: ад плошчы Якуба Коласа да Опэры. Падчас шэсьця плянавалася ўскласьці кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу, Адаму Міцкевічу і Максіму Багдановічу, нагадвае “Наша Ніва”.