Андрэа Рыгоні павіншаваў беларусаў з Днём Волі
- 25.03.2008, 9:33
Спэцдакладчык парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні даслаў на адрас лідэра руху "За свободу" Аляксандра Мілінкевіча віншаваньні з Днём Волі ўсім беларусам.
Андрэа Рыгоні выказаў шкадаваньне, што ня зможа быць у Беларусі ў гэты дзень, таму што 13 красавіка ў Італіі маюць адбыцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары, і да гэтай даты ён будзе заняты ўнутранымі справамі, зьвязанымі з выбарчай кампаніяй.