BE RU EN

У Маскве пікетавалі беларускую амбасаду (Фото, відэа)

  • 25.03.2008, 11:55

Сёння, 25 сакавіка, ля амбасады Беларусі ў Маскве была праведзеная акцыя, прысвечаная Дню Волі – 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 11.30 каардынатар руху «Абарона» Эдуард Глезин устаў з адзінкавым пікетам насупраць амбасады, трымаючы ў руках плакат «Дзень волі – на волю палітвязняў!» з фатаграфіямі Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна і Сяргею Парсюкевіча, а таксама лічбу «90», у гонар свята зробленую з стужак у бел-чырвона-белых колерах – гэта колеры нацыянальнага сцяга Беларусі, забароненага Аляксандрам Лукашэнкам і стаўшага сімвалам барацьбы за свабоду ў краіне. Паплечнікі Эдуарда, якія стаялі насупраць, падтрымлівалі яго.

http://pics.loadup.ru/scrubber_custom8.swf?file=v353741cebd&bufferTime=3&autoStart=false&xmlsource=http%3A%2F%2Fpics.loadup.ru%2Fskin_photofile.xml

Хоць па законе адзінкавы пікет не патрабуе ўзгаднення з уладамі, да Эдуарда практычна адразу падышоў лейтэнант міліцыі і спыніў акцыю, нягледзячы на законныя абгрунтаванні пікетчыкам сваіх правоў. Такім чынам, мірная і законная акцыя ў Маскве цягнулася ўсяго некалькі хвілін.

ФотаНовая газета

Апошнія навіны