Улады спрабуюць схаваць ад свету сваё беззаконне
- 25.03.2008, 19:47
Тэлерадыёкампанія «Мир» адмаўляецца перадаваць відэасюжэты іншых замежных тэлеканалаў, акрэдытаваных у Менску, пра жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння БНР.
Нягледзячы на пагадненне аб арэндзе перадатчыка, складзенае шэрагам замежных тэлекампаній з тэлерадыёкампаніяй «Мир», там, спасылаючыся на тэхнічныя прычыны, адмаўляюцца перадаваць відэаматэрыялы з сённяшняй акцыі ў цэнтры Менска. Аднак, насамрэч, дзяржаўны тэлеканал краін СНД спрабуе схаваць праўду аб неапраўдана жорсткіх дзеяннях амапаўцаў супраць мірных грамадзян, якія сабраліся ў цэнтры беларускай сталіцы, каб адсвяткаваць Дзень Волі.