Беларусы Бэльгіі адзначылі 90-годзе БНР (Фота)
- 25.03.2008, 22:51
У Бэльгіі Дзень Волі пачаўся з ранішняй малітвы за Беларусь у грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне.
Пазьней у Лювэне беларусы зь Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня ўсклалі кветкі да магілы выбітнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага, а ў Брусэлі – да помніка Невядомаму жаўнеру і ўсім загіблым за свабоду сваіх краінаў, паведамляе “Радыё Свабода”.
Cябры Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня наведалі таксама хворага дзеяча беларускай эміграцыі Янку Жучку і павіншавалі яго з Днём Волі.



