BE RU EN

Атака на сайт Хартыі’97

  • 26.03.2008, 11:46

Учора каля 00.00 па менскім часе на сайт Хартыі’97 была праведзеная размеркаваная атака.

Доступ да сайта быў абцяжараны з прычыны перагружанасці канала, аднак сервер працаваў у звычайным рэжыме. Цягам некалькіх гадзін служба тэхнічнай падтрымкі спрабавала адбіць атаку. На жаль, прыкладна ў 3.40 узніклі праблемы з нашым серверам. Вырашыць праблему атрымалася толькі зараз. Цяпер працаздольнасць сервера адноўленая, аднак доступ да сайта па-ранейшаму абцяжараны. Прыносім свае выбачэнні за нестабільную працу сайта.

Апошнія навіны