Беларусы Канады адзначаюць 90-годзе БНР (Фота)
- 26.03.2008, 11:51
Сьвяточныя мерапрыемствы, зарганізаваныя Згуртаваньнем беларусаў Канады, прайшлі ў беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Тароньце.
“Урачыстая богаслужба, экскурс у гісторыю, а таксама багатая канцэртная праграма сабралі поўную залю беларусаў,” – паведаміў «Радыё Свабода» Дзьмітры Эльляшэвіч са Згуртаваньня беларусаў Канады. Заплянаваныя таксама ўрачыстасьці ў Манрэалі ды Атаве – фэдэральнай сталіцы Канады.
Ад імя Прэм’ер-Міністра Канады беларускую грамаду павіншаваў Дзяржсакратар Джэйсан Кэні.