BE RU EN

Маёр міліцыі: «Гэта не тыя кадры, якія павінны бачыць Літва і свет»

  • 26.03.2008, 11:54

Літоўскія тэлевізійнікі былі затрыманыя АМАПам, нягледзячы на тое, што прад'яўлялі свае пасведчанні. Пры гэтым у іх без усякіх афіцыйных тлумачэнняў забралі касету.

«Я ў шоку ад таго, што адбылося, – гаворыць карэспандэнт Літоўскага нацыянальнага тэлебачання Рута Рыбагаўскене. –Я працавала ў Расеі – там усё-ткі такога няма».

Як паведамляе сайт ucpb.org, спасылаючыся на словы журналісткі, затрыманне адбывалася «вельмі брутальна».

«Нас проста цягнулі па зямлі! Я паказвала пасведчанне, акрэдытацыю і пашпарт, проста крычала: "Я замежная журналістка!" Нас з аператарам Ёнасам Гыишконісам усё роўна павезлі ў міліцыю. У аўтобусе забралі касету, нічога не тлумачылі, толькі пасмейваліся: "Чаго вы сюды прыехалі?"» – распавядае літоўская журналістка.

У Цэнтральным РУУС літоўскіх журналістаў трымалі больш за 2 гадзіны – «для высвятлення асобы», хоць усе дакументы ў іх былі з сабою. Пасля адпусцілі – але без касеты.

Міліцыянты ў Цэнтральным РУУС паглядзелі касету з запісам разгону святочнай дэманстрацыі, збівання мірных маніфестантаў. «Нейкі маёр сказаў: "Вы здымалі не тое, што трэба. Гэта не тыя кадры, якія павінны ўбачыць Літва і свет". Касету проста забралі, без усякага дакумента», – паведамляе Р.Рыбагаўскене.

Апошнія навіны