«Еўраньюс» пра мітынг апазіцыі ў Менску (Відэа)
- 26.03.2008, 12:13
У Менску ў аўторак прайшоў мітынг беларускай апазіцыі. Ён быў прымеркаваны да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – гэтая дата вядомая таксама як Дзень Волі, перадае Расейская служба тэлеканал “Еўраньюс”.
Сталічныя ўлады санкыянавалі мітынг у аддаленым ад цэнтра месцы. Спроба апазіцыянераў сабрацца на плошчы Якуба Коласа ў цэнтры Менска была жорстка перарваная: міліцыя і спецназ разбілі мітынгоўцаў на асобныя групы і выцеснілі з цэнтральных вуліц у бліжэйшыя двары. Пасля пачаліся арышты. Затрыманыя, паводле некаторых дадзеных, дзесяткі чалавек.
Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная ў 1918 годзе ва ўмовах нямецкай акупацыі і праіснавала некалькі месяцаў. Для супернікаў цяперашняга рэжыму Аляксандра Лукашэнкі гэтая дата стала сімвалам імкнення беларускага народа да незалежнасці.
Два гады таму падчас аналагічнага шэсця і беспарадкаў, узніклых пасля яго, быў арыштаваны былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін. Яго асудзілі на пяць з паловай гадоў.