BE RU EN

Людзей прывозяць у суды збітымі

  • 26.03.2008, 13:22

«У Партызанскі суд Менска людзей прывозяць збітымі. Артур Фінькевіч з страшна апухлым тварам. Зміцер Дашкевіч зусім у дрэнным стане. У абодвух сінякі, гематомы…» – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевы лідэр Павал Севярынец.

Па словах Паўла Севярынца, стала вядома, што ў Партызанскім РУУС учора збівалі людзей. «Непаўналетнюю Алену Макарэвіч збівалі проста ў райаддзеле, яе паклалі на пол, прыціснулі каленам галаву і стукнулі некалькі разоў», – паведаміў Севярынец.

Апошнія навіны