BE RU EN

Улады хаваюць сляды зверства АМАПу?

  • 26.03.2008, 14:10

З'явілася інфармацыя, што тых, хто найбольш моцна быў збіты падчас учорашніх затрыманняў будуць судзіць проста ў следчым ізалятары на вуліцы Акрэсціна.

Відавочцы сцвярджаюць, што і без таго гледзішча ў беларускіх судах сёння не для слабанервных. У прыватнасці, у Артура Фінькевіча, суд над якім ідзе ў гэтыя хвіліны, проста суцэльная крывавая пляма на ўсёй правай частцы твару.

Як паведамляе «Белорусский партизан», у судзе Савецкага раёна тут зрабілі ўсе, каб сваякі і сябры не змаглі бачыць затрыманых. Больш за тое, частку людзей з гэтага суду пару хвілін таму вывезлі ў суд Завадскога раёна горада Менска. У выніку сітуацыя ізноў заблыталася, і невядома, каго і дзе судзяць.

Апошнія навіны